Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навінаў

07.05.26

“Зорны паход-2026”

Міратворцы Арабаўшчынскай школы

 прынялі ўдзел у “Зорным паходзе-2026”

7 мая, напярэдадні Дня Перамогі, вучні 7-9 класаў Арабаўшчынскай базавай школы далучыліся да  “Зорнага паходу” па памятных месцах Баранавіцкага раёна, прымеркаванага да 81-ай гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Міратворцы ўстановы адукацыі сустракалі ўдзельнікаў знакавага мерапрыемства ў в.Калдычэва ля мемарыяла “Смуткуючая маці”,  дзе аддалі даніну павагі загінуўшым вязням, усклалі кветкі.

Гасцямі “Зорнага паходу” сталі старшыня Баранавіцкага раённага Савета дэпутатаў А.Г.Яроменка, вучні і педагогі ўстаноў адукацыі Баранавіцкага раёна.

Правядзенне “Зорнага паходу” садзейнічала захаванню гістарычнай памяці, выхаванню патрыятызму, пачуцця гонару за гераічнае мінулае Радзімы.

Раздзелы сайта