Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Грамадскія арганізацыі

У школе дзейнічае піянерская дружына імя Марата Казея. У  дружыне дзейнічаюць чатыры піянерскія атрады, арганізавана дзейнасць  Савета дружыны, у склад якога ўваходзяць старшыні штабаў самакіравання, прадстаўнікі піянерскіх атрадаў.Дружына працуе згодна з праграмамі ГА “БРПА”: “Дом”, “Спадчына”, “Акцябраты”. У школе функцыянуюць штабы самакіравання, якія складаюцца з выбраных вучняў і дзейнічаюць згодна з планам работы піянерскай дружыны.

У дружыне ёсць свае традыцыйныя справы. Гэта догляд помнікаў на тэрыторыі мікрараёна школы, пастаянная шэфская дапамога інвалідам і ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, пажылым людзям. Гэту работу каардынуе штаб “Клопат”. Штогод традыцыйна адбываецца прыём у піянеры 23 мая – Дзень памяці першага Героя Рэспублікі Беларусь У.М. Карвата. Чырвоныя гальштукі вучням школы павязваюць лётчыкі 61-й авіябазы – аднапалчане У.М. Карвата. У гэты ж дзень прымаюцца ў рады  ГА “БРСМ” вучні 8 і 9 класаў.

Ахоп вучняў школы дзіцячымі аб’яднаннямі складае 100%.

Раздзелы сайта