Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Гісторыя і традыцыі

ДУА “Арабаўшчынская базавая агульнаадукацыйная школа”
        Арабаўшчынская васьмігадовая школа заснавана   ў 1962 годзе на базе Мядзенявіцкай сямігадовай і Калдычэўскай пачатковай школы. Школу размясцілі ў памяшканні былога інтэрната машынна-трактарнай станцыі, пазней, у 70-х гадах, да гэтага памяшкання дабудавалі  цагляную пабудову. З мая па жнівень 1962 года абавязкі дырэктара школы выконваў Грыцэвіч Мікалай Рыгоравіч. На працягу доўгіх гадоў Грыцэвич Мікалай Рыгоравіч працаваў у школе настаўнікам матэматыкі, фізікі і працоўнага навучання. З верасня 1962-1963 навучальнага года дырэктарам школы быў назначаны Буракоў Антон Феадосьевіч.
 Арабаўшчынская васьмігадовая школа (1962-1989г.г.),
 Арабаўшчынская няпоўная сярэдняя школа (1989-1994 г.г.),
 Арабаўшчынская базавая школа (1994-2010 г.г.),
 ДУА “Арабаўшчынская базавая агульнаадукацыйная школа (2010 -…).
 
Першыя настаўнікі:
  Барута Сямён Казіміравіч,  Сяржан Браніслава Іванаўна, Грыцэвіч Мікалай Рыгоравіч, Кандрыца Вольга Міхайлаўна, Пашкевіч Наталля Канстанцінаўна, Чартко Соф’я Васільеўна, Стрыхар Людміла Іпалітаўна, Радзюк Леакадзія Канстанцінаўна.
     Ад 20 да 40 гадоў  сеялі добрае, светлае,  вечнае  ў Арабаўшчынскай школе:
  Барута Сямён Казіміравіч, Грыцэвіч Мікалай Рыгоравіч, Кірушкіна Ганна Аляксандраўна, Іўко Надзея Аляксандраўна, Ціхінская Ірына Сцяпанаўна, Якімец Анастасія Ільінічна, Пашкевіч Наталля Канстанцінаўна, Калушэнкава Яўгенія Браніславаўна, Суднік Зінаіда Аляксандраўна, Ломская Галіна Іванаўна, Менько Валянціна Фамінічна – бібліятэкар, Дурыла Таццяна Васільеўна, Місюкевіч Вольга Мікалаеўна, Сенько Раіса Дзмітрыеўна, Жылевіч Галіна Мікалаеўна, Залеўская Антаніна Паўлаўна, Лашук Людміла Міхайлаўна, Вайцеховіч Алена Аляксадраўна, Снітко Зінаіда Уладзіміраўна, Крывашэя Ніна Віктараўна.
 Некаторыя з іх і зараз працуюць у ДУА “Арабаўшчынская базавая школе.
 
Першыя выпускнікі школы (1962-1963 н.г.):
  Барута Іосіф, Баброўскі Барыс, Вадзейка Фёдар, Дрозд Тамара, Каляева Ніна, Кухарчык Соф’я, Кот Мікалай, Кухарчык Галіна, Ломская Раіса, Ламашук Іосіф, Масюк Марыя, Макарэнка Анатоль, Санчук Ірына, Стромскі Аляксандр, Слінко Марыя, Ціхно Зінаіда, Шырко Тамара, Ламашук Іосіф, Масюк Марыя, Макарэнка Анатоль, Санчук Ірына, Стромскі Аляксандр, Слінко Марыя, Ціхно Зінаіда, Шырко Тамара.
   Са сцен школы за  гады яе існавання выйшла 1097 выпускнікоў, 39 закончылі школу на “выдатна”, 213 -  на “4” і “5”, а 7 – з дастатковым узроўнем навучання. Амаль усе нашы выпускнікі працягваюць вучобу. З нашай школы на шырокую дарогу жыцця выйшла многа цікавых, вядомых не толькі ў вёсцы ці раёне людзей.
  У школе вучацца дзеці з вёсак: Арабаўшчына, Калдычэва, Мядзеневічы, раней вучыліся яшчэ з вёсак Навасёлкі і Гацішчы.
 
КІРАЎНІКІ АРАБАЎШЧЫНСКАЙ ШКОЛЫ:
Буракоў Антон Феадосьевіч (1962-1976).
Зянько Надзежда Аляксееўна (1976-1985).
Ломская Галіна Іванаўна (1985-2007).
Гардзей Алена Георгіеўна (2007-2010)
Шылава Алена Міхайлаўна (2010- …)
 Былы завуч школы (1969 – 1983 г.г.),  Вальковіч Уладзімір Рыгоравіч, быў  узнагароджаны значком “Отличник просвещения СССР”
    
У школе зараз працуе 14 настаўнікаў, якія маюць вышэйшую адукацыю,  тры настаўніцы знаходзяцца ў водпуску па ўходу за дзецьмі ва ўзросце да трох гадоў, яны маюць вышэйшую адукацыю, бібліятэкар школы таксама мае вышэйшую адукацыю.
Настаўнікі, якія ўзнагароджаны Ганаровымі Граматамі УНА Брэсцкага аблвыканкама і абкома прафсаюзаў: Суднік Зінаіда Аляксандраўна, Калушэнкава Яўгенія Браніславаўна.
Настаўнікі, якія  ўзнагароджаны граматамі Брэсцкага абласнога ўпраўлення адукацыі: Шылава Алена Міхайлаўна, Сабалеўская Іна Уладзіміраўна, Снітко Зінаіда Уладзіміраўна, Конюх Эма Багданаўна,  Сурма Наталля Міхайлаўна, Сурма Ванда Антонаўна, Лашук Людміла Міхайлаўна.
 

Раздзелы сайта