Шосты дзень тыдня на І паўгоддзе 2025/2026 нав.год
|
Дата
|
Мерапрыемства
|
Адказныя
|
|
06.09
|
“Ад літары да кнігі” (час духоўнасці)
|
Логіш А.І., Вайцеховіч А.А.
|
|
13.09
|
Дзень здароўя. “Эстафета верасня” (гульнявая праграма)
|
Гутырчык Т.Ю., Конюх Э.Б.
|
|
20.09
|
“Мая прафесія – мая будучыня” (прафесійны калейдаскоп)
|
Бабко А.У., Казубоўская М.В.
|
|
27.09
|
“Мая сям’я – цудоўны дар” (сямейны куфэрак)
|
Сабалеўская І.У., Рудкоўскі С.У.;
|
|
04.10
|
“Няма цудоўней прызначэння” (віншаванне да Дня настаўніка)
|
Шульган Т.П., Конюх Э.Б.
|
|
11.10
|
Дзень здароўя. “Чароўны мяч” (вясёлая спартакіяда)
|
Гутырчык Т.,Ю., Логіш А.І.
|
|
18.10
|
“Выбар прафесіі – справа сур’ёзная” (гадзіна зносін)
|
Бабко А.У., Сабалеўская І.У.
|
|
25.10
|
“Усё пачынаецца з сям’і” (сямейная гасцёўня)
|
Конюх Э.Б., Вайцеховіч А.А.
|
|
01.11
|
“Ведай свой край” (інтэлектуальная гульня)
|
Рудкоўскі С.У., Казубоўская М.В.
|
|
08.11
|
Дзень здароўя. “Здароўе ў нашых руках” (спартыўная праграма)
|
Логіш А.У., Гутырчык Т.Ю.
|
|
15.11
|
“Прафесіі будучыні” (квэст- гульня)
|
Рудкоўскі С.У., Сабалеўская І.У.
|
|
22.11
|
“Калі ёсць сям’я – значыць шчаслівы я” (займальная гадзіна)
|
Бабко А.У., Казубоўская М.В.
|
|
29.11
|
“З пражытых гадоў” (літаратурная гасцёўня). Мерапрыемства, прысвечанае 95-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча, пісьменніка і літаратуразнаўцы
|
Сабалеўская І.У., Бабко А.У.
|
|
06.12
|
“Мая зямля – Беларусь” (пазнавальная гульня)
|
Рудкоўскі С.У., Казубоўская М.В.
|
|
13.12
|
Дзень здароўя. “Спорт у жыцці людзей” (квэст-гульня)
|
Гутырчык Т.Ю., Конюх Э.Б.
|
|
20.12
|
“Новы час – новыя прафесіі” (інтарактыўная гульня)
|
Логіш А.І., Казубоўская М.В.
|
|
27.12
|
“Сямейны калейдаскоп” (гульнявая праграма)
|
Шульган Т.П., Вайцеховіч А.А.
|
Шосты дзень тыдня на ІІ паўгоддзе 2025/2026 нав.год
|
Дата
|
Мерапрыемства
|
Адказныя
|
|
03.01
|
“Віншуем Вас!” (віншаванне са святамі, аказанне шэфскай дапамогі адзінокім і састарэлым людзям)
|
Сабалеўская І.У., Рудкоўскі С.У.
|
|
10.01
|
Дзень здароўя. “Зімовыя забавы” (спартыўная эстафета)
|
Гутырчык Т.Ю., Конюх Э.Б.
|
|
17.01
|
“У пошуках будучай прафесіі” (гульня-падарожжа)
|
Логіш А.І.,
Бабко А.У.
|
|
24.01
|
“Сямейны дом – традыцыі і каштоўнасці” (гадзіна зносін)
|
Казубоўская М.В., Логіш А.І.
|
|
31.01
|
“Я ведаю!” (інтэлектуальная гульня)
|
Бабко А.У., Сабалеўская І.У.
|
|
07.02
|
“Маленькія героі вялікай вайны. Марат Казей” (прагляд і абмеркаванне дакументальнага фільма)
|
Рудкоўскі С.У., Казубоўская М.В.
|
|
14.02
|
Дзень здароўя. “Свята спорту і сяброўства” (вясёлыя старты)
|
Конюх Э.Б., Гутырчык Т.Ю.
|
|
21.02
|
“Прафесіі вакол нас” (квэст-гульня)
|
Логіш А.І., Сабалеўская І.У.
|
|
28.02
|
“Скарбы сямейнага ачагу” (гульня-віктарына)
|
Казубоўская М.В., Бабко А.У.
|
|
07.03
|
“Свята вясны, кветак і прыгажосці” (гульнявая праграма)
|
Вайцеховіч А.А., Шульган Т.П.
|
|
14.03
|
Дзень здароўя. “Здаровы я – здаровая краіна” (спартыўны марафон)
|
Гутырчык Т.Ю., Конюх Э.Б.
|
|
21.03
|
“Прафесіі маіх бацькоў” (конкурс малюнкаў)
|
Рудкоўскі С.У., Логіш А.І.
|
|
28.03
|
“Традыцыі беларускай сям’і” (лабараторыя сямейных зносін)
|
Сабалеўская І.У., Казубоўская М.В.
|
|
04.04
|
“Я ведаю Беларусь” (свая гульня)
|
Бабко А.У., Рудкоўскі С.У.
|
|
11.04
|
Дзень здароўя . “Мы любім спорт!” (спартыўнае свята)
|
Конюх Э.Б., Гутырчык Т.Ю.
|
|
18.04
|
“У свеце творчых прафесій” (прафесійная скарбонка)
|
Казубоўская М.В., Бабко А. У.
|
|
25.04
|
“Лепшая гаспадыня” (творчы конкурс)
|
Логіш А.І., Сабалеўская І.У.
|
|
02.05
|
“Свята Вясны і Працы” (святочны калейдаскоп)
|
Гутырчык Т.Ю., Конюх Э.Б.
|
|
16.05
|
“Прафесія маёй мары” (прафарыенцір)
|
Рудкоўскі С.У., Шульган Т.П.
|
|
23.05
|
Урачыстая лінейка “Апошні званок”
|
Бабко А.У., Казубоўская М.В.
|
|
30.05
|
Урачыстая лінейка, прысвечная заканчэнню навучальнага года вучнямі 2-8 класаў
|
Конюх Э.Б., Сабалеўская І.У.
|
Святочныя мерапрыемствы
|
Мерапрыемства
|
Адказныя
|
|
Святочнае мерапрымства ў рамках тыдня бацькоўскай любові “Самым родным і любімым прысвячаецца…”
(конкурсна-забаўляльная праграма)
|
Логіш А.І.,
Бабко А.У.
|
|
Навагодняе свята “Навагодняя казка”
|
Конюх Э.Б., Казубоўская М.В.
|
|
Дзень абаронцаў Айчыны
“Турнір смелых байцоў” (конкурсна-гульнявая праграма)
|
Гутырчык Т.Ю., Рудкоўскі С.У.
|
|
Святочны канцэрт прысвечаны 8 Сакавіка “Дзень радасці і прыгажосці”
|
Сабалеўская І.У., Конюх Э.Б.,
Казубоўская М.В.
|
Лінейкі
|
Заканчэнне І чвэрці
|
Бабко А.У., Рудкоўскі С.У.
|
|
Пачатак ІІ чвэрці
|
Логіш А.І., Казубоўская М.В.
|
|
Заканчэнне ІІ чвэрці
|
Конюх Э.Б., Гутырчык Т.Ю.
|
|
Пачатак ІІІ чвэрці
|
Сабалеўская І.У., Бабко А.У.
|
|
Заканчэнне ІІІ чвэрці
|
Казубоўская М.В., Рудкоўскі С.У.
|
|
Пачатак ІV чвэрці
|
Гутырчык Т.Ю., Логіш А.І.
|
|
Заканчэнне ІV чвэрці
|
Сабалеўская І.У., Конюх Э.Б.
|
Аналіз работы педагагічнага калектыву
па арганізацыі і правядзенню шостага дня тыдня.
Шосты дзень тыдня – субота з’яўляецца арганічнай часткай вучэбна-выхаваўчай сістэмы школы. Адной з важных задач, якая стаіць перад педагагічным калектывам школы, з’яўляецца эфектыўная арганізацыя выхаваўчай работы ў шосты дзень тыдня. Яна плануецца і праводзіцца ў адпаведнасці з агульнашкольным планам работы школы, арганічна дапаўняючы і працягваючы яго. Асаблівая ўвага ўдзяляецца правядзенню ў суботу фізкультурна-аздараўленчай і спартыўнай масавай работы.
Аналіз работы педагагічнага калектыву ва ўмовах пяцідзённага вучэбнага тыдня паказаў, што работа праводзіцца на добрым узроўні па змястоўнаму напаўненню шостага дня тыдня, вызначана пэўная стабільнасць і сістэмнасць у педагагічнай яе арганізацыі.
Такім чынам, у шосты дзень тыдня вучні маюць магчымасць прыняць актыўны ўдзел ў разнастайных мерапрыемствах, накіраваных на ўмацаванне фізічнага, псіхалагічнага і маральнага здароўя, іх інтэлектуальнага развіцця, грамадзянскага станаўлення.
Аднак, практыка школы паказала, што нельга ўсю пазакласную работу пераносіць на шосты дзень тыдня, яе правядзенне неабходна раўнамерна і педагагічна размяркоўваць на працягу ўсяго школьнага тыдня.
Задача арганізацыі выхаваўчай работы ў шосты дзень рашаецца ў комплексе задач арганізацыі цэласнага вучэбна-выхаваўчага працэсу, і яе рэалізацыя з’яўляецца, такім чынам, арганічнай часткаю сістэмы выхаваўчай работы адукацыйнага працэсу і ажыццяўляецца ўсімі членамі педагагічнага калектыву.
Плануючы работу ў шосты дзень тыдня, мы ўлічваем жаданні і запыты дзяцей і іх бацькоў, стараемся выкарыстоўваць увесь патэнцыял, максімальна задзейнічаць для работы са школьнай спартыўнай залай, камп’ютарным класам, спартыўнай пляцоўкай, бібліятэкай. Пры гэтым перавагу аддаём такім прыярытэтным накірункам:
У шосты дзень работа ў школе арганізавана на дабравольнай аснове, з улікам інтарэсаў і патрэб усіх вучня. У першую чаргу гэта вучні, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы: з неспрыяльных сям’яў, схільных да правапарушэнняў.
У рабоце з такімі вучнямі і іх сем’ямі прыярытэтная роля адводзіцца класным кіраўнікам, сацыяльна-педагагічнай службе. Практыка паказала, што бацькі, у тым ліку і з сям’яў, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, ахвотна ідуць у школу ў суботу, але не ў вучэбны час: такім чынам, яны маюць магчымасць пагаварыць адзін на адзін з настаўнікам, у зручны для сябе час, атрымаць для сябе кансультацыю, прыняць удзел у выхаваўчым мерапрыемстве.
Арганізоўваючы выхаваўчую работу ў шосты школьны дзень, мы разглядаем кожнае дзіця як асобу, як раўнапраўнага партнёра працэсу выхавання.Равенства абавязкова павінна праяўляцца ў выражэнні пачуцця шчырасці, дабразычлівасці ў адносінах да выхаванца.
Узаемадзеянне настаўнікаў з выхаванцамі ў шосты школьны дзень выступае як працэс сатворчасці, які стварае ўмовы для развіцця творчых здольнасцей вучняў і дарослых, фарміруе адносіны супрацоўніцтва паміж імі. Пры гэтым аснову такой сатворчасці складае сумесная дзейнасць, у працэсе якой ажыццяўляецца ўзаемадзеянне дзяцей на аснове асабістых пераваг.Толькі ў сумеснай дзейнасці вучань можа раскрыць сябе, праявіць свае асабістыя якасці, ініцыятыву, працалюбства, волю, развіць арганізатарскія здольнасці, набыць неабходныя ў жыцці камунікатыўныя навыкі.
Сёння настаўніку, які арганізуе працэс выхавання дзяцей у сучаснай школе неабходна валодаць педагагічным майстэрствам матывацыі ў дзіцяці маральных, грамадска каштоўных паводзін. Мала сказаць вучню, што патрэбна любіць Радзіму, паважаць старэйшых, бацькоў, настаўнікаў. Гэта інфармацыя не можа мець ніякага значэння, калі яна эмацыянальна мёртвая. І колькі б мы не заклікалі да актыўнага наведвання школы ў шосты дзнь, усё гэта не дасць ніякіх вынікаў, калі той ці іншы занятак не будзе нараджаць у вучня задавальнення ад яго.
Арганізуючы дзейнасць вучняў ва ўмовах пяцідзённага вучэбнага тыдня і шостага школьнага дня, мы выдзяляем наступныя сферы як галоўныя аб’екты развіцця, дзе сканцэнтраваны асноўны асобасны патэнцыял; інтэлектуальная, фізічная, адукацыйная, праектна-творчая, камунікатыўная, матывацыйная. У адпаведнасці з дадзенай структурай асобы вучня ў школе арганізоўваюцца такія формы і віды работы:
Дні здароўя;
спартландыі;
вусныя часопісы;
агульнашкольныя акцыі;
працоўныя дэсанты;
віктарыны;
паходы і экскурсіі;
вечарыны; конкурсы;
літаратурныя гасцёўні;
брэйн-рынгі;
КВЗ;
прафарыентацыйныя гульнёвыя заняткі.
Не сакрэт, што дзіцяці падабаецца тая справа, якая ў яго лепш атрымліваецца, ці ў яго для гэтага ёсць задаткі. Пагэтаму школа імкнецца да гарманічнай, мэтанакіраванай арганізацыі розных відаў дзейнасці, каб кожнае дзіця мела як мага больш магчымасцей для самаразвіцця, самазацвярджэння і самарэалізацыі.