У свеце правоў і абавязкаў
З 10 па 15 лістапада ў школе праходзіў Тыдзень права “У свеце правоў і абавязкаў”. На працягу Тыдня вучні 2-9 класаў вывучалі правы дзіцяці ў грамадстве, свае абавязкі, адказнасць за правапарушэнні, павышалі прававую культуру праз наступныя мерапрыемствы:
* “Асноўныя правы дзіцяці” (гутарка-прэзентацыя);
* “Асновы канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь” (віктарына);
* “У свеце права” (прававы эрудыт);
* класныя гадзіны “Мне патрэбна абарона”, “Падарожжа ў горад Нявеж” (прававы занятак).
У суботу, 15 лістапада, адбылося падвядзенне вынікаў Тыдня. Вучні ўдзельнічалі ў праглядзе мастацкага фільма “У жніўні 41-га”, выказвалі свае меркаванні аб праглядзе фільма ў гутарцы-разважанні “Вобразы ўспрымання вайны”.