Восеньскія канікулы
У рамках плана работы школы на перыяд восеньскіх канікул вучні 1-9 класаў удзельнічалі ў эрудыт-віктарыне “Усё аб усім”, завочным падарожжы “Па краінах і кантынентах”, экалагічным КВЗ “На сонечнай палянцы”, спартландыі “Самы хуткі, самы спрытны, самы лоўкі”, працавалі ў майстэрні Айбаліта ў бібліятэцы, удзельнічалі ў праглядзе відэафільма “Вялікая Айчынная …Старонкі гісторыі”.
Вучні таксама былі ўдзельнікамі акцыі “Навядзём парадак на планеце Зямля”.