Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь
Ва ўстанове адукацыі “Арабаўшчынская базавая школа” Баранавіцкага раёна прайшлі інфармацыйныя гадзіны “Душа Беларусі ў сімвалах яе” (экскурс у мінулае), “Сімвалы велічы і духу” (інфармацыйны партал) да Дня Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, які штогод адзначаецца ў нашай краіне ў другую нядзелю мая. Грамадзянска-патрыятычнае мерапрыемства ставіла на мэце выхаванне паважлівых і адказных адносін да дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь праз сістэматызацыю ведаў па гісторыі іх узнікнення і развіцця, фарміраванне разумення сутнасці кожнага элементу сімволікі.
Вучні акцэнтавалі: герб, сцяг і гімн Беларусі – сімвалы свабоды і незалежнасці, суверэнітэту, нацыянальны гонар краіны.





