Міратворцы Арабаўшчынскай школы
прынялі ўдзел у “Зорным паходзе-2025”
6 мая, напярэдадні Дня Перамогі, вучні 7-9 класаў Арабаўшчынскай базавай школы далучыліся да “Зорнага паходу” па памятных месцах Баранавіцкага раёна, прымеркаванага да 80-ай гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Міратворцы ўстановы адукацыі сустракалі ўдзельнікаў знакавага мерапрыемства ў в.Калдычэва ля мемарыяла “Смуткуючая маці”, помніка “Дуб”, Калдычэўскага лагера смерці, дзе аддалі даніну павагі загінуўшым воінам-вызваліцелям, усклалі кветкі.
Гасцямі “Зорнага паходу” сталі намеснік Баранавіцкага міжраённага пракурора А.І.Хвалько, начальнік аддзела па адукацыі Баранавіцкага райвыканкама В.У.Валяк, першы сакратар Баранавіцкай раённай арганізацыі ГА “БРСМ” Л.А.Віннік, вучні і педагогі ўстаноў адукацыі Баранавіцкага раёна.
Правядзенне “Зорнага паходу” садзейнічала выхаванню патрыятызму, пачуцця гонару за гераічнае мінулае Радзімы, захаване гістарычнай памяці.







