Экскурсія ў краязнаўчы музей г. Баранавічы
1 красавіка, з мэтай развіцця ў вучняў цікавасці да гісторыка-культурнай спадчыны роднага краю, фарміравання пачуцця любові і прыхільнасці да малой радзімы, грамадзянска-патрыятычных якасцей, пашырэння кругагляду, у год 80-годдзя Вялікай Перамогі, вучні І-IV класаў Арабаўшчынскай базавай школы наведалі краязнаўчы музей г. Баранавічы.





