Сусветны Дзень грамадзянскай абароны
28 лютага ва ўстанове адукацыі праводзіліся мерапрыемствы да сусветнага Дня грамадзянскай абароны: работа вучняў у класах-кабінетах “Падарожжа па старонках часопіса “Юны выратавальнік” (1-4 класы), “Урок бяспекі ў сетцы Інтэрнэт” (5-7 класы), “Каб не паддацца тэрарызму і экстрэмізму” (8-9 класы); практычныя заняткі “Дзеянні пры папераджальным сігнале “Увага ўсім!”, “Правілы паводзін падчас надзвычайных сітуацыях прыроднага характару (стыхійнае бедства)”.
Вучні таксама праглядзелі і абмеркавалі відэаролік “Папераджальны сігнал “Увага ўсім!”, відэафільмы “Эвакуацыя пры пажары ў кватэры (гандлёвым цэнтры)”, “МНС. Дапамога побач”, “Трывожны тыдзень” і інш.
Была праведзена адпрацоўка практычных навыкаў вучняў і работнікаў установы адукацыі ў надзвычайных сітуацыях. На агульнашкольнай лінейцы былі падведзены вынікі сусветнага Дня грамадзянскай абароны.







