“Карысныя канікулы” з карысцю
Займальна, карысна, а, галоўнае, бяспечна праводзяць зімовыя канікулы вучні ўстановы адукацыі.
Так, 27 снежня вучні прынялі ўдзел у навагодняй дабрачыннай акцыі “Ад усёй душы”, падчас якой наведалі ветэрана педагагічнай працы Сенько Раісу Дзмітрыеўну. Рабяты аказалі ветэрану пасільную дапамогу, павіншавалі з надыходзячымі святамі.
Установу адукацыі ў гэты дзень наведалі вучні Сталовіцкай сярэдняй школы з мэтай знаёмства з інфармацыяй і экспанатамі экспазіцыі “Смутны набат беларускай зямлі”.
Вучні школы таксама наведваюць выхаваўчыя мерапрыемствы, што запланаваны і ладзяцца штодзень у канікулярны перыяд.


