Ведай свой край
2 лістапада вучні ўстановы адукацыі сталі ўдзельнікамі інтэлектуальнай гульні "Ведай свой край". Падзяліўшыся на каманды, вучні адказвалі на пытанні тураў "Знакамітыя імёны Беларусі", "Гарады Беларусі", "Беларуская літаратура", "Беларускі фальклор", "Беларуская мова", "Прырода Беларусі", "Гісторыя Беларусі", "Мастацтва Беларусі". Мерапрыемства шостага дня тыдня дало магчымасць паглыбіць веды вучняў пра гісторыка-культурную спадчыну Беларусі і яе сучасныя дасягненні.

