Мітынг-рэквіем “На крылах мужнасці”
Прайшло ўжо 28 гадоў з таго трагічнага дня, калі, ахвяруючы сваім жыццём, падпалкоўнік Уладзімір Карват выратаваў ад гібелі дзясяткі жыццяў мірных жыхароў.
Традыцыйна ў гэты дзень вучні Арабаўшчынскай школы, міратворцы, прынялі ўдзел у мітынгу-рэквіеме “На крылах мужнасці”, гасцямі якога сталі дэпутаты палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Хлебовіч Г.Я. і Райко А.І., начальнік Баранавіцкага гарнізона, камандзір 61 знішчальнай авіябазы палкоўнік Турчыновіч А.Л., афіцэры авіябазы г. Баранавічы, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Баранавіцкага раённага выканаўчага камітэта Налівайка Ю.А., дырэктар ААГ “Баранавіцкі райаграсэрвіс” Лявонцьеў Ю.А., старшыня Сталовіцкага сельвыканкама Грыбаў В.А., першы сакратар Баранавіцкага раённага камітэта грамадскага аб’яднання “БРСМ” Л.А. Віннік, старшыня Баранавіцага раённага савета грамадскага аб’яднання “БРПА” Н.М. Віннік, кадзеты Брэсцкага абласнога кадзетскага вучылішча, педагогі і вучні сярэдняй школы № 182 г. Мінска.
Удзельнікі мітынгу ўшанавалі памяць Героя Беларусі мінутай маўчання, усклалі кветкі да мемарыяльнай кампазіцыі ў цэнтры вёскі Арабаўшчына і на месцы гібелі лётчыка.
Па традыцыі вучні 4 класа школы былі прыняты ў рады ГА “БРПА”, лепшыя вучні школ прынялі ўдзел у рытуале развітання з піянерскім гальштукам, затым былі прыняты ў рады ГА “БРСМ”.











