Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навінаў

10.05.24

Да Дня Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь

Да Дня Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба  і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь

Ва ўстанове адукацыі “Арабаўшчынская базавая школа” Баранавіцкага раёна 10 мая былі праведзены выхаваўчыя мерапрыемствы да Дня Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба  і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, якія ставілі на мэце выхаванне паважлівых і адказных адносін да дзяржаўных сімвалаў  Рэспублікі Беларусь праз вывучэнне гісторыі іх узнікнення і развіцця.

Так на ўрачыстай лінейцы адбыўся рытуал ушанавання дзяржаўных сімвалаў краіны з выкананнем Дзяржаўнага гімна, са словамі клятвы вернасці, адданасці дзяржаўным сімвалам Рэспублікі Беларусь.

Затым на тэматычных  класных гадзінах “Пра што апавядаюць наш сцяг, наш герб і гімн”, “Дзяржаўныя сімвалы Беларусі: роля і значэнне”, “Сцяг, Герб, Гімн маёй краіны”, “Сімволіка Рэспублікі Беларусь”, “Сімвалы свабоды і незалежнасці”, “Сімвалы Рэспублікі Беларусь – нацыянальны гонар” у фокусе абмеркавання былі пытанні суверэнітэту, незалежнасці, пачуццё гонару за дасягненні сваёй краіны, каштоўнасці грамадства, грамадзянская пазіцыя, грамадзянская актыўнасць моладзі, адукацыя, развіццё здольнасцей.

Раздзелы сайта