Дзень здароўя “Мы – за здаровае пакаленне”
З мэтай папулярызацыі здаровага ладу жыцця, у рамках Дня здароўя, вучні ўстановы адукацыі сталі ўдзельнікамі пазнавальнай квэст-гульні “Мы – за здаровае пакаленне”.
Удзельнікі гульні спраўляліся з заданнямі наступных станцый: “Адгадай шыфроўку”, “Наперад! У краіну Фізкультурыю”, “Кракадзіл”, “Загадка”, “Збяры пагаворку”, “Цікавыя пытанні”, “Рэжым дня школьніка”, “Вясёлая зарадка”, “Бліцтурнір”, “Паласа перашкод”, “Крыжаванка”.
Дзень здароўя завяршыўся падвядзеннем вынікаў і ўзнагароджаннем пераможцаў.



