Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навінаў

21.09.23

Адзіны дзень бяспекі

Адзіны дзень бяспекі ў Арабаўшчынскай БШ

21.09.2023 ва ўстанове адукацыі прайшоў Адзіны дзень бяспекі для вучняў 2-9 класаў, які пачаўся з інструкцыйна-метадычнай нарады пры дырэктары, агульнашкольнай лінейкі.

Гадзіна зносін “Дзіцячыя свавольствы з агнём і іх наступствы” сабрала вучняў 2-4 класаў.

Вучні сярэдняга звяна наведалі ўрок бяспекі “Асцярожна, газ!”, а старшакласнікі прынялі ўдзел у гутарцы “Запомніць цвёрда трэба нам - пажар не ўзнікае сам!”.

Затым адбыўся прагляд відэафільмаў з іх абмеркаваннем “Азбука бяспекі”, “Урокі асцярожнасці”, “МНС. Дапамога побач”, “Як не заблукаць у лесе”.

Перад вучнямі з лекцыяй  “Прафілактыка дзіцячага электратраўматызму” выступіла Н.А. Лукашэвіч, інспектар ЭГІ ЭТГ1.

Агульнашкольная лінейка падвяла вынікі Дня бяспекі.

Неабходна адзначыць, што на працягу дня вялася адпрацоўка навыкаў эвакуацыі вучняў і работнікаў установы адукацыі.

У выніку былі зроблены наступныя вывады:

Калі вы пачулі гук пажарнай сігналізацыі ў школе, гандлёвым цэнтры або іншых арганізацыях:

- не панікуйце;

- пакіньце памяшканне па эвакуцыйных знаках;

- пазваніце па тэлефоне 112;

- рухайцеся ў супрацьлеглы бок ад дыму, прыгнуўшыся да пола, прыкрыўшы органы дыхання.

Раздзелы сайта