Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навінаў

01.09.23

Дзень ведаў- 2023

Дзень ведаў

1 верасня Дзень ведаў для вучняў І-IX класаў ва ўстанове адукацыі пачаўся традыцыйнай лінейкай, прысвечанай Першаму званку, Першаму ўроку на тэму “Беларусь і Я – дыялог міру і стварэння”, а таксама ўроку бяспекі “Школа – тэрыторыя бяспекі”, пазнавальным мерапрыемствам па класах “Школа зноў сустракае нас”.

Мэтай Першага ўрока стала садзейнічанне ўсведамлення вучнямі значымасці захавання і ўмацавання міру як вышэйшай каштоўнасці, фарміраванне ў вучняў уяўлення аб міралюбівай палітыцы Рэспублікі Беларусь.

Першакласнікі атрымалі падарунак ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі – кнігу “МаяРадзіма – Беларусь”, якую ўручыла начальнік фінансавага аддзела  Баранавіцкага райвыканкама Таццяна Аляксандраўна Клімук.

Словы віншавання таксама гучалі ад генеральнага дырэктара ААГ “Агракамбінат “Мір” Крэмянеўскага В.І.,  дырэктара ААГ “Баранавіцкі райаграсэрвіс” Лявонцьева Ю.А.,  старшыні Гарадзішчанскага  сельвыканкама Галецкага В.А., дырэктара ўстановы адукацыі, Шылавай А.М.

 

Раздзелы сайта