Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навінаў

23.05.23

На крылах мужнасці

“На крылах мужнасці”

У яго было чатырнаццаць секунд, каб зрабіць выбар паміж жыццём і смерцю. Гэтыя чатырнаццаць секунд сталі высокімі імгненнямі подзвіга ў імя выратавання жыццяў другіх людзей. Лётчыку Уладзіміру Карвату ўдалося адвесці палаючы знішчальнік-перахватчык СУ-27 ад вёсак Арабаўшчына і Вялікія Гацішчы познім вечарам 23 мая 1996 года.

Прайшло ўжо 27 гадоў з таго трагічнага дня, калі, ахвяруючы сваім жыццём, падпалкоўнік Уладзімір Карват выратаваў ад гібелі дзясяткі жыццяў мірных жыхароў.

Традыцыйна ў гэты дзень вучні школы, міратворцы, прынялі ўдзел у мітынгу-рэквіеме “На крылах мужнасці”, гасцямі якога сталі саслужыўцы першага Героя Рэспублікі Беларусь У.М. Карвата,  намеснік старшыні Баранавіцкага раённага выканаўчага камітэта Барысевіч М.М., начальнік  аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Баранавіцкага раённага выканаўчага камітэта Налівайка  Ю.А., дырэктар ААГ “Баранавіцкі райаграсэрвіс” Лявонцьеў Ю.А., старшыня Гарадзішчанскага сельвыканкама Галецкі В.А., вучні ДУА “Сталовіцкая сярэдняя школа”, ДУА “Гарадзішчанская сярэдняя школа імя М.А. Скіпара Баранавіцкага раёна”, выхаванцы Арабаўшчынскага дзіцячага сада, мясцовыя жыхары.

Удзельнікі мітынгу ўсклалі кветкі да мемарыяльнай кампазіцыі ў цэнтры вёскі Арабаўшчына і на месцы гібелі лётчыка.

Па традыцыі вучні 4 класа школы былі прыняты ў рады ГА “БРПА”, вучні сярэдніх школ – у рады ГА “БРСМ”.

Раздзелы сайта