Адзіны бацькоўскі дзень
2 сакавіка Адзіны бацькоўскі дзень ва ўстанове адукацыі прайшоў у форме сацыяльнага мікрафона і быў прысвечаны тэме “Стыхійны субкультурны маладзёжны рух ПВК “Рэдан”, спыненне дэструктыўных праяў сярод моладзі ”.
На сходзе асвятляліся наступныя пытанні: “Прафілактыка правапарушэнняў”, “Спыненне дэструктыўных праяў сярод моладзі. Прафілактыка наркаманіі, супрацьпраўных паводзін”, “Алгарытм інфармавання педагагічнымі работнікамі бацькоў, апекуноў, папячыцелей вучняў і супрацоўнікаў органаў унутраных спраў аб наяўнасці прыкмет гвалту ў адносінах да непаўналетніх”, “Гвалт у сям’і: віды, формы, наступствы. Па класах таксама прайшлі індывідуальныя кансультацыі.
На сходзе прысутнічалі Клаўсуць В.В., намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Баранавіцкага райвыканкама, Бабіч В.У., начальнік ІСН Баранавіцкага РАУС, Кашаева К.Р., педагог-псіхолаг ДУА “Сацыяльна-педагагічны цэнтр Баранавіцкага раёна”, Будрэвіч А.С., урач Сталовіцкай АУАП.




