Адзіны дзень бяспекі
28 лютага ва ўстанове адукацыі праводзіліся мерапрыемствы да Дня бяспекі дзяцей: работа вучняў у класах-кабінетах “Дзіцячыя свавольствы з агнём і іх наступствы” (1-4 класы), “Мае паводзіны ў надзвычайнай сітуацыі” (5-7 класы), “Запомніць цвёрда трэба нам-пажар не ўзнікае сам!” (8-9 класы); практычныя заняткі для вучняў 1-4 класаў – урок-практыкум “Папярэджанне небяспечных выпадкаў”, для вучняў 5-9 класаў – занятак-трэнінг “Аказанне першай медыцынскай дапамогі пры няшчасных выпадках”.
Вучні таксама праглядзелі і абмеркавалі відэафільмы “Азбука бяспекі”, “Урокі асцярожнасці”, “МНС. Дапамога побач”, “Як не заблукаць у лесе”, “Трывожная нядзеля”.
Была праведзена адпрацоўка практычных навыкаў вучняў і работнікаў установы адукацыі ў надзвычайных сітуацыях. На агульнашкольнай лінейцы былі падведзены вынікі Адзінага дня бяспекі.






