Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навінаў

23.09.22

Мерапрыемствы Тыдня роднай мовы

Тыдзень роднай мовы

“Як ты дорага мне, мая родная мова!”

З 16 верасня па 23 верасня ва ўстанове адукацыі праходзілі мерапрыемствы Тыдня роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”.

Згодна плана ў школьнай бібліятэцы была аформлена выстава “Сэрцам роднага слова краніся”, вучні 8-9 класаў пісалі рэспубліканскі дыктант “Дзень народнага адзінства”, прымалі ўдзел у конкурсе творчых пісьмовых работ “За што я люблю родную мову”.

Вучні пачатковых класаў выраблялі і прэзентавалі віншавальныя паштоўкі “Пажаданні роднай мовы”, адказвалі на пытанні тэматычнай віктарыны “Мова родная – мова бацькоў”, чыталі вершы аб роднай мове, ілюстравалі эпізоды твораў Я.Купалы і Я. Коласа.

Вучні сярэдняга звяна праглядзелі пастаноўку “Паўлінка”, сталі ўдзельнікамі экскурсіі ў музей-сядзібу Міцкевічаў “Завоссе”.

Усе вучні ўстановы адукацыі прынялі ўдзел у акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску”.

Правядзенне мерапрыемстваў Тыдня садзейнічала папулярызацыі гучання беларускага слова і развіццю цікавасці да беларускамоўных выданняў.

 

 

Раздзелы сайта