Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навінаў

22.09.22

Адзіны дзень бяспекі

Адзіны дзень бяспекі ў Арабаўшчынскай БШ

22.09.2022 ва ўстанове адукацыі прайшоў Адзіны дзень бяспекі для вучняў 2-9 класаў, які пачаўся з інструкцыйна-метадычнай нарады пры дырэктары, агульнашкольнай лінейкі. Урок бяспекі “Правілы бяспечных паводзін у сетцы Інтэрнэт” сабраў вучняў 2-4 класаў. Вучні сярэдняга звяна наведалі ўрок-практыкум “10 парад бяспечнага Інтэрнэту”, а старшакласнікі прынялі ўдзел у гутарцы “Некантралюемыя пакупкі ў Інтэрнэце, чым гэта пагражае”.

Затым адбыўся прагляд відэафільмаў з іх абмеркаваннем “Азбука бяспекі”, “Урокі асцярожнасці”, “МНС. Дапамога побач”, “Як не заблукаць у лесе”. Агульнашкольная лінейка падвяла вынікі Дня бяспекі.

Неабходна адзначыць, што на працягу дня вялася адпрацоўка навыкаў эвакуацыі вучняў і работнікаў установы адукацыі.

Напрыканцы вучэбнага дня была праведзена дэзынфекцыя тэрыторыі.

Раздзелы сайта