Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навінаў

16.09.22

Да Дня народнага адзінства

Рэалізацыя мерапрыемстваў, прысвечаных Дню народнага адзінства

 ў Арабаўшчынскай базавай школе 

17 верасня ў краіне адзначаецца новае дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства. На працягу тыдня ва ўстанове адукацыі праводзіліся выхаваўчыя мерапрыемствы да святочнай даты.

У бібліятэцы была аформлена выстава “Слаўся, Беларусь, Радзіма мая!”. Для вучняў 1-9 класаў прайшлі тэматычныя класныя гадзіны “Народнае адзінства  як галоўная каштоўнасць грамадства”, “Моц краіны – у адзінстве народа”, “Беларусь – краіна адзінства”. “17 верасня – Дзень уз’яднання Беларусі”, “Наша моц – у адзінстве”, “Дзень народнага адзінства”,

 “Я, ты, ён, яна – мы адзіная краіна!”,  “Мая Беларусь – гэта я!”, “Я ведаю гісторыю Беларусі!”.

         16 верасня адбылася інтэрактыўная ўрачыстая лінейка піянерскай дружыны імя Марата Казея, прысвечаная знамянальнай даце, з выкананнем Гімна Рэспублікі Беларусь, з адказамі на гістарычныя пытанні.

Напрыканцы святочнага мерапрыемства вучні 9 класа ва ўрачыстай абстаноўцы былі прыняты ў рады ГА “БРСМ”, ім былі ўручаны выданні “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”.

Праведзеныя мерапрыемствы садзейнічалі выхаванню патрыятызму і грамадзянскасці, пачуцця еднасці, адданасці краіне.

Раздзелы сайта