Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Справаздачы па мерапрыемствах

03.09.22

Вытокі беларускага пісьменства

Інтэлектуальны аўкцыён да Дня беларускай пісьменнасці

3 верасня ўстанова адукацыі запрасіла вучняў адзначыць Дзень беларускай культуры і пісьменства, якое сёлета адзначаецца ў г. Добруш. Хлопчыкі і дзяўчынкі  сталі ўдзельнікамі інтэлектуальнага аўкцыёна “Вытокі беларускага пісьменства”. У ходзе мерапрыемства шостага школьнага дня вучні ўзнавілі веды аб гісторыі ўзнікнення і святкавання ўрачыстасці, азнаёміліся з навінкамі беларускага кнігавыдання, адказвалі на пытанні інтэлектуальнай віктарыны, чыталі вершы, разгадвалі крыжаванкі, шарады.

Мерапрыемства садзейнічала папулярызацыі роднага слова; абагуліла і пашырыла веды вучняў пра развіццё беларускай культуры і пісьменства; культурна-гістарычнай спадчыну беларусаў; садзейнічала фарміраванню эстэтычнага густу, выхаванню патрыятычных пачуццяў, што асабліва актуальна ў Год гістарычнай памяці.

Раздзелы сайта