Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навінаў

01.09.22

Дзень ведаў

Дзень ведаў

1 верасня Дзень ведаў для вучняў 1-9 класаў ва ўстанове адукацыі пачаўся традыцыйнай лінейкай, прысвечанай Першаму званку, Першым урокам на тэму “Гістарычная памяць – дарога ў будучыню”, а таксама ўрокам бяспекі “Бяспека вакол нас”.

Мэтай Першага ўрока стала фарміраванне грамадзянскай пазіцыі вучняў, пачуцця прыналежнасці да свайго народа, краю, выхаванне каштоўнасных адносін да гістарычнага мінулага нашай краіны.

Першакласнікі атрымалі падарунак ад прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі – кнігу «Беларусь – наша Радзіма», якую ўручыў старшыня Баранавіцкай раённай арганізацыі “Белая Русь” Сяргей Міхайлавіч Вінаград.

Словы віншавання таксама гучалі ад дырэктара ААГ “Баранавіцкі райаграсэрвіс” Лявонцьева Ю.А.,  галоўнага спецыяліста па ідэалагічнай рабоце агракамбіната “Мір” Мініча А.В., дырэктара ўстановы адукацыі, бацькоў.

Звіні, званок! І абвяшчай пачатак года,

Будзь святам ты для нас,

Для школьнага народа!

Раздзелы сайта