Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навінаў

05.05.22

Экскурсійны тур

Экскурсійны тур Арабаўшчынскай базавай школы

5 красавіка настаўнікі і вучні 5-9 класаў Арабаўшчынскай базавай школы напярэдадні Дня Перамогі, у межах правядзення ўрока Памяці “Нам гэты мір завешчана зберагчы” і ўдзелу ў рэспубліканскай акцыі “Беларусь  памятае”, сталі ўдзельнікамі экскурсійнага тура ў горад-герой Мінск. Настаўнікі і вучні наведалі Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, дзе азнаёміліся з унікальнымі экспанатамі яго залаў, асабліва наведвальнікаў ўразіла зала “Нашчадкі вялікай Перамогі”.

Удзельнікі экскурсіі агледзелі і Мінск-арэну, дзе праходзяць значныя спартыўныя спаборніцтвы.

Вучні пачатковых класаў наведалі Баранавіцкі краязнаўчы музей, дзе азнаёміліся з гісторыяй развіцця, культурнымі здабыткамі малой радзімы, а таксама жывельным светам мясцовага рэгіёна.

Такім чынам, праведзеныя экскурсіі далі магчымасць вучням паглыбіць свае веды па гісторыі і культуры роднага краю ў Год гістарычнай памяці.

Раздзелы сайта