Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навінаў

01.03.22

Адзіны дзень бяспекі

1 сакавіка, ужо традыцыйна,  ва ўстанове адукацыі праводзіліся мерапрыемствы Адзінага дня бяспекі: урок практыкум “Небяспечныя сітуцыі” (1-4 класы), занятак-трэнінг “Як паводзіць сябе пры надзвычайных сітуацыях” (5-7 класы), круглы стол “Вымусовае аўтаномнае існаванне” (8-9 класы), практычныя заняткі для вучняў 1-4 класаў “Папярэджанне небяспечных выпадкаў”, 5-9 класаў занятак-трэнінг “Аказанне першай медыцынскай дапамогі пры няшчасных выпадках”.

 Вучні 2-9 класаў таксама праглядзелі і абмеркавалі фільм “Агонь”.

 Неабходна адзначыць, што на працягу дня праводзілася адпрацоўка практычных навыкаў эвакуацыі вучняў і работнікаў школы ў надзвычайных сітуацыях.

На агульнашкольнай лінейцы былі падведзены вынікі Дня бяспекі.

Праведзеныя мерапрыемствы садзейнічалі выхаванню культуры бяспечнай жыццядзейнасці.

Раздзелы сайта