Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Справаздачы па мерапрыемствах

26.02.22

Каціся, аладка, да сонейка!

Масленічныя забавы ў Арабаўшчынская базавай школе

А ў нас сягоння Масленіца,
Прыляцела ластавіца,
Села, пала на жэрдачку,
Шчабятала вестачку, што вясна ідзе,

нам цяпло нясе.

 Такімі словамі віталі вядучыя ўдзельнікаў мерапрыемства шостага дня тыдня “Каціся, аладка, да сонейка!”, якое прайшло ў форме масленічных забаў 26 лютага.

Падчас правядзення пазакласнага мерапрыемства рабяты азнаёміліся са звычыямі і традыцыямі Масленіцы. Вучні старэйшых класаў паведамілі, што на Беларусі святкавалася Масленіца шырока і разнастайна. Гэта было вялікае народнае свята. Яно доўжылася цэлы тыдзень. Кожны дзень меў сваё прызначэнне. У першы дзень – сустрэча Масленіцы. Дзяўчаты і хлопцы каталіся з горкі, спявалі песні, гукалі вясну.У другі дзень ладзіліся ігрышчы, гульні. У трэці, сераду, частаваліся блінамі.А вось у чацвер былі найбольш шумныя забавы:каталіся на санках, на конях. У наступныя два дні хадзілі ў госці да сваіх родных.У апошні – прасілі прабачэння ў тых, каго пакрыўдзілі, і развітваліся з Масленіцай.

Усе падзеі, якія адбываліся на Масленіцу, мелі сімвалічны характар.

Удзельнікі масленічных забаў з задавальненнем прымалі ўдзел у такіх конкурсах, як “Спячы блін”, “Расчысцім дарогу Вясне”, “Дастань прыз”, “Да цешчы на бліны”, “Залоўкіны пасядзелкі”, разгадвалі загадкі, успаміналі прыказкі, а таксама ласаваліся блінамі з розным начыннем.

Мерапрыемства  шостага дня тыдня садзейнічала выхаванню беражлівых адносін да захавання народных традыцый і звычаяў беларусаў.

 

Раздзелы сайта