Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Справаздачы па мерапрыемствах

12.02.22

Дзень здароўя

12 лютага вучні ўстановы адукацыі сталі ўдзельнікамі марафона здароўя “Здароўе – жамчужына чалавека”, які прайшоў у рамках Дня здароўя. Свята пачалося з прадстаўлення каманд і журы. Рабяты з задавальненнем удзельнічалі ў эстафетах з мячом, скакалкамі, паветраным шарам, кеглямі, канатам, і называліся яны “Размінка”, “Конікі”, “Выдатны стралак”, “Перацягванне каната”, “Далей, далей…”, “Дружныя перастраенні”, “Камандныя скачкі з месца”. Пасля заканчэння кожнага этапу члены журы падводзілі вынік, указвалі на парушэнні.

Па выніках спартыўнага свята ўдзельнікі атрымалі салодкія прызы. Правядзенне Дзён здароўя ва ўстанове адукацыі садзейнічае папулярызацыі сярод вучняў ЗЛЖ. Бо фізкультура –гэта здароўе і добры настрой. Займацца фізкультурай – карысна, а вясёлай фізкультурай – удвая.

 

Раздзелы сайта