Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Справаздачы па мерапрыемствах

30.10.21

Вясёлая эканоміка

30 кастрычніка вучні ўстановы адукацыі прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні “Вясёлая эканоміка”, што была прымеркавана да Сусветнага дня эканомікі. Мерапрыемства ставіла на мэце фарміраваць дзелавыя якасці асобы, пазнавальныя працэсы: успрыняцце, памяць, увагу.

Вучні азнаёміліся з гісторыяй узнікнення Сусветнага дня эканомікі, затым падчас удзелу ў конкурсах “Разміначны”, “Рашэнне эканамічных задач”, “Тавары, Тавары, Тавары…”, “Загадкі”, “Знайдзі лішняе слова”, “Чорная скрыня”, “Збяры пагаворку” развівалі сваё эканамічнае мысленне. Напрыканцы мерапрыемства яго ўдзельнікі пад кіраўніцтвам педагогаў эканомна разлічылі сямейныя расходы.

Інтэлектуальная гульня прайшла з выкананнем неабходных супрацьэпідэмічных патрабаванняў.

 

 

Раздзелы сайта