Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навінаў

01.10.21

Віншаванні да Дня настаўніка

Дзень настаўніка ў Арабаўшчынскай базавай школе

1 кастрычніка, напярэдадні прафесійнага свята, педагогаў ўстановы адукацыі павіншаваў начальнік аддзела па адукацыі Баранавіцкага райвыканкама Вінаград Сяргей Міхайлавіч. Па выніках года школа заняла І месца сярод базавых школ Баранавіцкага раёна. У святочнай атмасферы дырэктару ўстановы адукацыі быў уручаны Дыплом і грашовы сертыфікат.

Неабходна адзначыць, што Дзень настаўніка ва ўстанове адукацыі прайшоў у форме самакіравання. На перапынках працавала школьнае радыё са словамі ўдзячнасці педагогам за іх высакародную працу з пажаданнямі міру, здароўя, творчых поспехаў, спагадлівых вучняў. Школа ў Дзень самакіравання патанала ва ўсмешках і кветках, царыла атмасфера спагады, дабрыні.

Настаўнікаў сваіх не забывайце,

Усе іх вучні – у сэрцы назаўжды.

Настаўнікаў часцей успамінайце.

Яны ў краіну ведаў нас вялі.

 

Раздзелы сайта