Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навінаў

01.09.21

Дзень ведаў 2021

Дзень ведаў 

1 верасня Дзень ведаў для вучняў 1-9 класаў ва ўстанове адукацыі пачаўся традыцыйнай лінейкай, прысвечанай Першаму званку, Першым урокам на тэму “Адзінства беларускага народа – аснова незалежнай краіны ”, а таксама мерапрыемствамі па класах па асновах асабістай  бяспекі.

Мэтай Першага ўрока стала ўсведамленне вучнямі сваёй прыналежнасці да беларускага народа, фарміраванне грамадзянскасці і  патрыятызму, выхаванне павагі да гісторыі і традыцый Рэспублікі Беларусь.

Першакласнікі атрымалі падарунак ад прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі – кнігу «Беларусь – наша Радзіма», якую ўручыла  спецыяліст аддзела па працы і занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне  Баранавіцкага раённага выканаўчага камітэта Касынбаева Таццяна Сцяпанаўна.

Дзень ведаў сёлета стаў сімвалічны і для вучняў 9 класа. Так выпускнікам уручылі білеты ГА “БРСМ” Антончык Ягор Іванавіч, прадстаўнік Баранавіцкага РАУС, Крэмянеўскі Віталій Іосіфавіч, генеральны дырэктар агракамбіната “Мір”, Рыла Дзмітрый Уладзіміравіч, дырэктар Баранавіцкага райаграсэрвіса .

Звіні, званок! І абвяшчай пачатак года,

Будзь святам ты для нас,

Для школьнага народа!

 

Раздзелы сайта