Да Дня Дзяржаўнага герба і сцяга Рэспублікі Беларусь
Ва ўстанове адукацыі ў рамках Тыдня былі праведзены мерапрыемствы да Дня Дзяржаўнага герба і сцяга Рэспублікі Беларусь. Мерапрыемствы ставілі на мэце выхаванне паважлівых і адказных адносін да дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь праз вывучэнне гісторыі іх узнікнення і развіцця, фарміраванне разумення сутнасці кожнага элементу герба і сцяга.
На інфармацыйных і класных гадзінах “Пра што апавядае наш Герб і наш Сцяг”, “Дзяржаўныя сімвалы Беларусі: роля і значэнне”, “Герб і Сцяг маёй краіны”, “Сімволіка Рэспублікі Беларусь”, “Сімвалы свабоды і незалежнасці”, “Сімвалы Рэспублікі Беларусь – нацыянальны гонар” у фокусе абмеркавання былі пытанні суверэнітэту, незалежнасці, пачуццё гонару за дясягненні сваёй краіны, каштоўнасці грамадства, грамадзянская пазіцыя, грамадзянская актыўнасць моладзі, адукацыя, развіццё здольнасцей.








