Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навінаў

26.02.21

Адзіны дзень бяспекі

Адзіны дзень бяспекі – 2021

26 лютага, у межах рэспубліканскай акцыі, ва ўстанове адукацыі праводзіліся мерапрыемствы Адзінага дня бяспекі: “Як пасябраваць з электрычнасцю? Што рабіць пры паху газу? Як пазбегнуць пажараў і іншых надзвычайных сітуацый у доме, кватэры?” (гадзіна зносін), для вучняў 2-4 класаў;  “Як паводзіць сябе ў экстрэмальнай сітуацыі. Аказанне першай медыцынскай дапамогі” (практычны занятак) (5-7 класы); “Правілы віртуальных зносін. Гэта трэба ведаць” (гутарка) (8-9 класы); практычныя заняткі для вучняў 2-9 класаў па аказанні першай медыцынскай дапамогі і спосабах налажэння бінтавых павязак. Вучні таксама праглядзелі і абмеркавалі відэафільмы “Урокі бяспекі”, “Увага ўсім!”, “Паводзіны пры пажары”, “Аб небяспецы выпальвання сухой травы”, “Надзвычайныя сітуацыі тэхнагеннага характару”.

Была праведзена адпрацоўка практычных навыкаў вучняў і работнікаў установы адукацыі ў надзвычайных сітуацыях.

На агульнашкольнай лінейцы былі падведзены вынікі Адзінага дня бяспекі.

Праведзеныя мерапрыемствы садзейнічалі выхаванню культуры бяспечнай жыццядзейнасці.

Напрыканцы мерапрыемстваў была праведзена дэзынфекцыя тэрыторыі ўстановы адукацыі.

 

Раздзелы сайта