Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навінаў

15.02.21

Да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

Да Дня Памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

15 лютага, з нагоды 31-й гадавіны вываду савецкіх воскаў з Афганістана, ва ўстанове адукацыі прайшлі запланаваныя мерапрыемствы для вучняў 3-9 класаў. Настаўнікі і падрыхтаваныя вучні паведамілі аб падзеях і ўдзельніках той жудаснай вайны, што забрала жыцці многіх беларусаў. Гісторыя памятнай даты звязана з вывадам ў 1989 годзе савецкіх войскаў з Афганістана. Кровапралітная вайна доўжылася 9 гадоў 1 месяц і 18 дзён.

Імя 771 беларуса ўшанавана на мемарыяле на Востраве слёз у Мінску. Аднак гэтая і іншыя лічбы не дакладныя - многія беларусы пахаваны ў Расіі, у іншых рэспубліках СССР.

Очень страшно становится, если
Слышишь жуткое слово – война.
Над планетой, над целым миром
Тянет черные руки она.
Разве это нужно кому-то,
Чтоб горели огнем города,
Чтобы дети прятались в страхе
И забыли про свет навсегда?
Я хочу, чтоб сияло солнце,
Но не только над нашей страной,
Чтобы дети на всей планете
Улыбались вместе со мной.

Вучні пачатковых класаў ушанавалі памяць воінаў-інтэрнацыяналістаў на класнай гадзіне “Дзень памяці воінаў-афганцаў”. Старшакласнікі на класнай гадзіне “Афганістан – незагойная рана” азнаёміліся з сістэматызаванымі матэрыяламі “Брэстчане на афганскай зямлі: памяць, боль, гераізм”, фотаўспамінамі работніка школы, былога воінам-інтэрнацыяналіста Баранавіцкага раёна, Шамкуця Сяргея Іванавіча.

 Праведзеныя мерапрыемствы садзейнічалі выхаванню патрыятызму і павагі да гістарычнага мінулага савецкага народа.

Раздзелы сайта