Дзень здароўя
12 верасня вучні ўстановы адукацыі сталі ўдзельнікамі Дня здароўя “Вясёлыя старты”, які прайшоў у форме спартыўнага свята. Камандная гульня спрыяла згуртаванасці, узаемадапамозе, адказнасці. Мерапрыемства садзейнічала папулярызацыі здаровага ладу жыцця.

