Дзень ведаў
1 верасня Дзень ведаў для вучняў 1-9 класаў у школе пачаўся традыцыйнай лінейкай, прысвечанай Першаму званку, Першым урокам на тэму “Я вырас тут, і край мне гэты дарагі”, а таксама ўрокамі бяспекі “Бяспека вакол нас”, “Школа бяспекі”.
Мэтай Першага ўрока стала фарміраванне грамадзянскасці і патрыятызму, выхаванне ў дзяцей пачуцця любові да малой радзімы і яе знакамітых жыхароў.
Першакласнікі атрымалі падарунак ад прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі – кнігу «Беларусь – наша Радзіма», якую ўручыў метадыст аддзела па адукацыі Баранавіцкага раённага выканаўчага камітэта Раснянскі С.В.
Дзень ведаў сёлета стаў сімвалічны і для вучняў 5 і 9 класаў. Так пяцікласнікі ўступілі ў рады ГА “БРПА”, а выпускнікі – ГА “БРСМ”.
Звіні, званок! І абвяшчай пачатак года,
Будзь святам ты для нас,
Для школьнага народа!