Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навінаў

22.05.20

Да Дня памяці У.М. Карвата "Ён стаў легендай..."

“Ён стаў легендай…”

У яго было чатырнаццаць секунд, каб зрабіць выбар паміж жыццём і смерцю. Гэтыя чатырнаццаць секунд сталі высокімі імгненнямі подзвіга ў імя выратавання жыццяў другіх людзей. Лётчыку Уладзіміру Карвату ўдалося адвесці палаючы знішчальнік-перахватчык СУ-27 ад вёсак Арабаўшчына і Вялікія Гацішчы познім вечарам 23 мая 1996 года.

Прайшло ўжо 24 гады з таго трагічнага дня, калі, ахвяруючы сваім жыццём, падпалкоўнік Уладзімір Карват выратаваў ад гібелі дзясяткі жыццяў мірных жыхароў. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за мужнасць і гераізм яму было прысвоена званне Героя Беларусі (пасмяротна).

Напярэдадні сімвалічнай даты ва ўстанове адукацыі “Арабаўшчынская базавая школа” прайшлі Урокі мужнасці “Ён стаў легендай...”. Акцябраты і піянеры ўсклалі кветкі да мемарыяльнай кампазіцыі ў цэнтры аграгарадка Арабаўшчына, ушанавалі памяць аб У.М. Карвату піянерскім салютам і хвілінай маўчання.

Дадзеныя мерапрыемствы садзейнічалі выхаванню патрыятызму, мужнасці, любові і адданасці любімай справе.

Штаб “Інфармаванне” піянерскай дружыны імя Марата Казея

Раздзелы сайта