Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навінаў

27.02.20

Адзіны дзень бяспекі

Адзіны дзень бяспекі

         27 лютага Адзіны дзень бяспекі ва ўстанове адукацыі “Арабаўшчынская базавая школа” пачаўся з агульнашкольнай лінейкі, якую адкрыў інспектар Баранавіцкага ГРАНС Мароз А.М. Затым вучні працавалі па блоках:  1-4 клас азнаёміліся са зместам прафілактычнай гутаркі “Небяспечны лёд”, 5-6 класы – “Як паводзіць сябе пры надзвычайных сітуацыях”, 7,8,9 класы – “Вымусовае аўтаномнае існаванне”.

         Практычныя заняткі ў вучняў пачатковых класаў прайшлі ў форме ўрока-практыкума “Папярэджанне небяспечных выпадкаў”. Вучні 5-9 класаў сталі ўзельнікамі занятку-трэнінгу “Аказанне першай медыцынскай дапамогі пры няшчасных выпадках”. Неабходна адзначыць, што адпрацоўка практычных навыкаў вучняў і работнікаў школы ў надзвычайных сітуацыях праводзілася на працягу дня.

         Наступным пунктам Адзінага дня бяспекі стаў прагляд відэафільмаў “Правілы бяспечных паводзін у горадзе, пры пажары, у быту”, “Школа бяспекі”, “Прафесія выратавальнік” з далейшым іх абмеркаваннем.

         Вынікі Дня абароны дзяцей  былі падведзены на агульнашкольнай лінейцы з узнагароджаннем найбольш актыўных вучняў.

Правядзенне падобных мерапрыемстваў спрыяе выхаванню культуры бяспечнай жыццядзейнасці вучняў.

Раздзелы сайта