Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навінаў

15.02.20

Да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

Да Дня Памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

15 лютага, з нагоды 31-годдзя вываду савецкіх воскаў з Афганістана, ва ўстанове адукацыі прайшлі запланаваныя мерапрыемствы для вучняў 5-9 класаў. Настаўнікі і падрыхтаваныя вучні паведамілі аб падзеях і ўдзельніках той жудаснай вайны, што забрала жыцці многіх беларусаў. Так, вучні 5-9 класаў сталі ўдзельнікамі гасцёўні “Дарогамі Афганістана”, падчас якой адбылася сустрэча з воінам-інтэрнацыяналістам Баранавіцкага раёна Шамкуцём Сяргеем Іванавічам. Былы афганец падзяліўся сваімі ўспамінамі, прадэманстраваў фотаздымкі мінулай вайны.

Установа адукацыі таксама прыняла ўдзел у абласным конкурсе работ да Дня вываду савецкіх войск з Афганістана.

         Праведзеныя мерапрыемствы садзейнічалі выхаванню патрыятызму і павагі да гістарычнага мінулага.

Раздзелы сайта