Метадычнае аб'яднанне класных кіраўнікоў
Эфектыўна працуе ва ўстанове адукацыі метадычны савет. Пацвярджэннем гэтага стала чарговае пасяджэнне класных кіраўнікоў, якое адбылося на аснове адкрытага класнага мерапрыемства сярод вучняў 2-4 класаў на тэму "ЗаМЫШательный этикет". Раманюк Наталля Барысаўна, вопытны настаўнік пачатковых класаў, у форме гульні паказала вучням законы і правілы этыкету ў розных сферах жыццядзейнасці. Затым класныя кіраўнікі абсудзілі надзённыя пытанні метадычнай работы.




