Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навінаў

20.12.19

Экскурсія ў Баранавіцкі парк жывёл "Дыпрыз"

Экскурсія ў Баранавіцкі парк жывёл “Дыпрыз”

19 снежня вучні 1-9 класаў установы адукацыі “Арабаўшчынская базавая школа” ў рамках дабрачыннай акцыі, што праводзіць Баранавіцкі парк жывёл “Дыпрыз”, наведалі забаўляльную праграму прадпрыемства пад назвай “Навагодняя казка”. На лясной палянцы дзяцей прывітала Снягурка, запрасіла паўдзельнічаць у конкурсах, гульнях, танцах. Затым вучні здзейснілі падарожжа да Дзеда Мароза і казачных персанажаў. Фіналам казачнай праграмы стала ўручэнне удзельнікам праграмы салодкіх падарункаў.

Наведванне парка жывёл адбылося ў вячэрні час сутак, што надало экскурсіі яшчэ больш чараўніцтва, таямнічасці і прыгажосці.

 

Раздзелы сайта