Вусны часопіс “Жывёлы вакол нас”, віктарына “Мы ў адказе за тых, каго прыручылі”
30 лістапада, да Сусветнага дня жывёл, былі прымеркаваны вусны часопіс “Жывёлы вакол нас”, віктарына “Мы ў адказе за тых, каго прыручылі”. Падчас удзелу ў конкурсах “Заалагічнае лато”, “Рэбусы”, “Пазнай жывёлу”, “Мова жывёл”, гульнях “Як хто?”, “Уяві вобраз”, адказах на пытанні віктарыны вучні паглыблялі веды аб насельніках фаўны. Мерапрыемствы садзейнічалі выхаванню любові і клопату да братоў нашых меншых.




