Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навінаў

30.05.19

Свята Апошняга званка

Урачыстая лінейка

30 мая ў школе адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню навучальнага года для вучняў 1-8 класаў і святу Апошняга званка для вучняў 9 класа.

 На ўрачыстай лінейцы прысутнічалі старшыня ААГ “Баранавіцкі райаграсэрвіс” Крэмянеўскі В.І., інспектар ДПС ДАІ Баранавіцкага райвыканкама Скараход А.А. На свяце ад выпускнікоў, вучняў, бацькоў гучалі словы падзякі адміністрацыі, педагогам, работнікам школы

Пажадаем выпускнікам паспяховай здачы экзаменаў, а астатнім рабятам вясёлых і бяспечных летніх канікулаў!

Канікулы, канікулы, вясёлая пара!

Прырода нас  паклікала са школьнага двара.

Паклікала, цудоўная, на палявы прастор,

У лесу глыб чароўную, да рэчак і азёр.

       Каб мы тут ласаваліся прыроды ўсім дабром,

       Каб стомы пазбываліся мы з кожным летнім днём.

       Каб зноўку вераснёваю, асенняю парой

      Прыйшлі мы з сілай новаю ў  клас любімы свой.

 

Раздзелы сайта