Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навінаў

23.05.19

"Ён стаў легендай..." (мітынг-рэквіем)

“Ён стаў легендай…”

У яго было чатырнаццаць секунд, каб зрабіць выбар паміж жыццём і смерцю. Гэтыя чатырнаццаць секунд сталі высокімі імгненнямі подзвіга ў імя выратавання жыццяў другіх людзей. Лётчыку Уладзіміру Карвату ўдалося адвесці палаючы знішчальнік-перахватчык СУ-27 ад вёсак Арабаўшчына і Вялікія Гацішчы познім вечарам 23 мая 1996 года.

Прайшло ўжо 23 гады з таго трагічнага дня, калі, ахвяруючы сваім жыццём, падпалкоўнік Уладзімір Карват выратаваў ад гібелі дзясяткі жыццяў мірных жыхароў. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за мужнасць і гераізм яму было прысвоена званне Героя Беларусі (пасмяротна).

Традыцыйна ў гэты дзень вучні школы прынялі ўдзел у мітынгу-рэквіеме “Ён стаў легендай…”, гасцямі якога сталі саслужыўцы першага Героя Рэспублікі Беларусь У.М. Карвата,  начальнік  аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Баранавіцкага раённага выканаўчага камітэта Шчэрба А.А., дырэктар ААГ “Баранавіцкі райаграсэрвіс” Крэмянеўскі В.І., старшыня Гарадзішчанскага сельвыканкама Галецкі В.А.,    выхаванцы Арабаўшчынскага дзіцячага сада, мясцовыя жыхары.

Удзельнікі мітынгу ўсклалі кветкі да мемарыяльнай кампазіцыі ў цэнтры вёскі Арабаўшчына і на месцы гібелі лётчыка.

Па традыцыі вучні 4 класа школы былі прыняты ў рады ГА “БРПА”.

Дадзенае мерапрыемства садзейнічала выхаванню патрыятызму, любові і адданасці любімай справе. 

Раздзелы сайта