Дзень здароўя “Усё залежыць ад здароўя”
9 сакавіка вучні школы сталі ўдзельнікамі Дня здароўя “Усё залежыць ад здароўя”. Дэманструючы вынослівасць, спрытнасць, узаемавыручку, кемлівасць вучні ўдзельнічалі ў такіх конкурсах, як “Хто абгоніць”, “Мяч у кальцо”, “Забаронены рух”, “Перадача мяча ў камандзе”, у гульні “Так ці не”. Праведзенае мерапрыемства шостага дня тыдня садзейнічала папулярызацыі заняткаў фізічнай культурай і спортам, ЗЛЖ.