Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навінаў

15.02.19

Да Дня Памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

Да Дня Памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

15 лютага, з нагоды 30-годдзя вываду савецкіх воскаў з Афганістана, ва ўстанове адукацыі прайшлі запланаваныя мерапрыемствы для вучняў 3-9 класаў. Настаўнікі і падрыхтаваныя вучні паведамілі аб падзеях і ўдзельніках той жудаснай вайны, што забрала жыцці многіх беларусаў. Так, вучні 5-9 класаў сталі ўдзельнікамі канферэнцыі “Брэстчане на афганскай зямлі: памяць, боль, гераізм”, а вучні пачатковых класаў правялі сустрэчу з воінам-інтэрнацыяналістам Баранавіцкага раёна Шамкуцём Сяргеем Іванавічам, які падзяліўся сваімі ўспамінамі. Праведзеныя мерапрыемствы садзейнічалі выхаванню патрыятызму і павагі да гістарычнага мінулага.

Раздзелы сайта