1 верасня Дзень ведаў для вучняў 1-9 класаўу школе пачаўся традыцыйнай лінейкай, прысвечанай першаму званку, і першым урокам на тэму “На цябе, наша моладзь, надзея!”.
Мэтай дадзенага ўрока стала фарміраванне грамадзянскасці і патрыятызму, выхаванне ў дзяцей пачуцця гонару за нашу краіну і яе знакамітых жыхароў.
Вучні школы паглыбілі свае веды па ўсіх аспектах жыццядзейнасці краіны ў Год моладзі.
Першакласнікі на лінейцы атрымалі падарунак ад прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – кнігу «Беларусь – наша Радзіма».
А пяцікласнікам ад Белаграпрамбанка ўручылі падарунак “Твае першыя фінансы”.
Звіні, званок! І абвяшчай пачатак года,
Будзь святам ты для нас,
Для школьнага народа!





