Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навінаў

01.09.18

Дзень ведаў

Дзень ведаў

1 верасня Дзень ведаў для вучняў 1-9 класаў у школе пачаўся традыцыйнай лінейкай, прысвечанай першаму званку, першым урокам на тэму “Мне выпала шчасце тут нарадзіцца…”, а таксама ўрокам бяспекі.

Мэтай першага ўрока стала фарміраванне грамадзянскасці і  патрыятызму, выхаванне ў дзяцей пачуцця гонару да малой радзімы і яе знакамітых жыхароў.

Вучні школы таксама паглыбілі свае веды па ўсіх аспектах жыццядзейнасці краіны ў Год малой радзімы.

Першакласнікі на лінейцы атрымалі падарунак ад прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі – кнігу «Беларусь – наша Радзіма», якую ўручыў дырэктар ААГ “Баранавіцкі райаграсэрвіс” Крэмянеўскі Віталій Іосіфавіч.

Звіні, званок! І абвяшчай пачатак года,

Будзь святам ты для нас,

Для школьнага народа!

Раздзелы сайта