Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навінаў

01.03.18

Дзень абароны дзяцей

Дзень абароны дзяцей

1 сакавіка ў школе праводзіліся мерапрыемствы да Дня абароны дзяцей: урок-практыкум “Папярэджанне небяспечных выпадкаў” (1-4 класы), занятак-трэнінг “Аказанне першай медыцынскай дапамогі пры няшчасных выпадках” (5-6 класы), круглы стол “Правілы паводзін чалавека ў надзвычайных і экстрэмальных сітуацыях” (7-9 класы), практычныя заняткі для вучняў 1-9 класаў па аказанні першай медыцынскай дапамогі і спосабах налажэння бінтавых павязак. Вучні таксама праглядзелі і абмеркавалі відэафільмы “Будзьце ўважлівыя ўсе”, “Школа бяспекі”, “Правілы бяспечных паводзін у горадзе, на прыродзе, пры пажары, у быце”, “Прафесія выратавальнік”. Была праведзена адпрацоўка практычных навыкаў вучняў і работнікаў школы ў надзвычайных сітуацыях. На агульнашкольнай лінейцы былі падведзены вынікі Дня абароны.

Праведзеныя мерапрыемствы садзейнічалі выхаванню культуры бяспечнай жыццядзейнасці.

Раздзелы сайта